Павел Якубовіч удзельнічае ў вулічных акцыях у Ізраілі

Павел Якубовіч, галоўны рэдактар прэзідэнцкай газеты “Советская Белоруссия", удзельнічае ў вулічных акцыях, праўда, не ў Беларусі, а ў Ізраілі. Ён быў накіраваны ў гэтую краіну ў якасці прадстаўніка Аляксандра Лукашэнкі з мэтай патлумачыць “пазітыўныя адносіны беларускага прэзідэнта да габрэйскага народа”.

Нагадаем, з-за нядаўніх выказванняў Аляксандра Лукашэнкі перад расійскімі журналістамі пра Бабруйск і габрэяў узнікла напружанасць паміж Беларуссю і Ізраілем.

29 кастрычніка Якубовіч узяў удзел у мітынгу, прысвечаным адкрыццю ў Іерусаліме вуліцы імя мінскай падпольшчыцы Машы Брускінай, паведамляе БелаПАН.