Паветраны шар пад Мінскам упаў з-за сутыкнення з вясковымі хатамі?
Прычынай падзення паветранага шара ў вёсцы Сёмкава пад Мінскам, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях называе сутыкненне з жылымі дамамі. Нагадаем, трагедыя адбылася ўчора вечарам падчас навальніцы. Загінулі
мужчына і жанчына, сужэнцы, якія выпалі з карзіны. Пацярпелі іх
8-гадовая дачка і інструктар, якія шпіталізаваныя.
Як паведаміў Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы МНС Беларусі Віталь Навіцкі, пасля падзення шара выбухнулі тры 35-літровыя балоны з газам, у выніку чаго загарэлася карзіна. Выратавальнікі пажар хутка ліквідавалі.
Цяпер раённая пракуратура і камісія Дэпартамента па авіяцыі праводзяць расследаванне.