Паветраны шар, які ўпаў на Міншчыне, належыць прыватнаму прадпрымальніку

Эксперты ўстанавілі, што паветраны шар, які ўпаў у вёсцы Сёмкава Мінскага раёна, належаў прыватнаму прадпрымальніку. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведамілі ў праваахоўных органах.  "Аэрастат АХ-10" належыў галоўнаму інжынеру аднаго з мінскіх таварыстваў з дадатковай адказнасцю. Ён быў легальным, яго ўладальнік меў ліцэнзію.

Нагадаем, трагедыя адбылася падчас навальніцы. Загінулі мінскі прадпрымальнік 1964 года нараджэння і яго жонка 1976 года нараджэння - яны выпалі з карзіны пасля сутыкнення з вясковымі хатамі. Пацярпелі іх 8-гадовая дачка і інструктар (ён жа уладальнік аэрастата), якія шпіталізаваныя.