Паводле звестак ЮНЭСКА, 2006 год быў самым крывавым для журналістаў
Генеральны дырэктар ЮНЭСКА Каіціра
Мацуура заклікаў дзяржавы свету пакончыць з атмасферай беспакаранасці, у якой
здзяйсняюцца злачынствы супраць прадстаўнікоў СМІ.
У пасланні з нагоды Сусветнага дня волі друку, які адзначаецца 3 траўня, кіраўнік ЮНЭСКА паведаміў, што ў 2006 годзе было забіта больш за 150 журналістаў, сотні іншых прадстаўнікоў СМІ падвяргаліся праз сваю працу арыштам, пагрозам або нападам. Інфармагенцтва “Интерфакс” канстатуе, што такой колькасці ахвяр сярод журналістаў не было ніколі ў гісторыі.
Кіраўнік ЮНЭСКА падкрэсліў,
што "любая агрэсія супраць журналіста з'яўляецца замахам на самыя
фундаментальныя свабоды".