Павялічаныя памеры ўсіх відаў стыпендый для студэнтаў і навучэнцаў
Памеры ўсіх відаў стыпендый для студэнтаў і навучэнцаў павялічаныя ў Беларусі. Адпаведны ўказ падпісаў учора Аляксандр Лукашэнка. Цяпер стыпендыя для студэнтаў ВНУ складзе ад 93 да 148,8 тысячы рублёў,
навучэнцы установаў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай
адукацыі, атрымаюць ад 78 да амаль 125 тысяч рублёў, а навучэнцы
прафесійна-тэхнічных вучэльняў - ад 50 да 80 тысяч рублёў.
Пераразлік стыпендый будзе зроблены з 1 красавіка бягучага года, інфармуе БЕЛТА.
Пераразлік стыпендый будзе зроблены з 1 красавіка бягучага года, інфармуе БЕЛТА.