Пажар на нафтабазе ў Дзяржынскім раёне (фота, відэа)

У Фаніпалі на тэрыторыі нафтабазы загарэўся рэзервуар. На месца выехалі больш за 20 адзінак тэхнікі МНС. Высветлілася, што на плошчы 2 квадратных метраў гарэў уцяпляльнік у 8-метровым рэзервуары, які не эксплуатаваўся. Якраз вяліся працы па яго дэмантажы. Верагодна, адбылося парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых работ. Пацярпелых не было, інфармуе прэс-служба МНС.



Фота — mchs.gov.by