Пажар на птушкафабрыцы пад Мінскам: прадукцыю ўдалося выратаваць (фота)

Як паведамляе БЕЛТА, мяркуецца, што пажар узнік з-за кароткага замыкання электраправодкі, да якога прывяло парушэнне правілаў выкарыстання электрасетак і электраабсталявання. Выратавальнікі здолелі не дапусціць знішчэння прадукцыі птушкафабрыкі (у складах звычайна знаходзіцца каля 26 тысяч яек). Быў пашкоджаны будынак інкубатара і дах. Дакладныя страты ад пажару пакуль невядомыя.
 

Фота — 112.by