Пажар на самарскім палігоне лакалізаваны, але можа гарэць яшчэ 2-3 сутак
Выратавальнікам удалося не дапусціць далейшага распаўсюду агню.
Нагадаем, што выбухі на палігоне каля горада Чапаеўск у Самарскай вобласці Расіі пачаліся ўвечары ў аўторак. Па ацэнках выратавальнікаў, пажар можа працягвацца двое-трое сутак. Эвакуявана каля 6,5 тысячы жыхароў.
У лякарні з аскепкавымі раненнямі трапілі 11 чалавек. Яшчэ больш за 30 звярнуліся па меддапамогу, перадае РІА "Новости".
Фота — ria.ru