Пажар у калектары на Нямізе стварыў праблемы для абанентаў “Белтэлекама”
Каля 100 абанентаў “Белтэлекама” маюць праблемы з сувяззю пасля пажару ў калектары на Нямізе, паведамляе БЕЛТА. Сярод іх як фізічныя, так і юрыдычныя асобы. Прадпрыемства пакуль не ацэньвала страты, панесеныя ў выніку надзвычайнай сітуацыі. Цяпер праходзіць замена валаконна-аптычных і медных лініяў сувязі. Паводле ацэнкі спецыялістаў, участак замены складзе 100 метраў кабелю. У абанентаў медных лініяў сувязь будзе адноўленая прыкладна да канца гэтага дня.
У “Белтэлекаме” таксама кажуць, што ў іншых аператараў будуць свае дадзеныя па лініях сувязі. Аднаўленчыя працы па замене валаконна-аптычных ліній сувязі будуць адбывацца цягам сённяшняга і заўтрашняга дня, у тым ліку і ўначы.
Паведамленне пра ўзгаранне ў кабельным калектары паступіла на лінію 101 4 снежня раніцай. Паводле інфармацыі МНС, загарэлася ізаляцыя сілавых кабеляў.
Фота: МНС