Пажар у Мінску: эвакуявалі 11 чалавек, у жанчыны сур'ёзныя апёкі (фота)
Здарэнне адбылося каля 2-й гадзіны ночы на трэцім паверсе трохпавярховага жылога дома на вуліцы Гурцьева.
Там гарэла аднапакаёўка, у якой жыве пенсіянерка. Яна атрымала апёкі 1-3 ступеняў (60% цела). Выратавальнікі знайшлі яе на балконе. Прэс-служба МНС адзначае, што жанчына была ў стане алкагольнага ап'янення.
З трэцяга паверха дома эвакуявалі 11 чалавек.


Фота — МНС