Пажары бушуюць у Грэцыі, Іспаніі, Італіі, Францыі

На поўдні Еўропы стаіць спёка, бушуюць лясныя пажары. У Іспаніі загінула 5 пажарных, 1500 чалавек экакуяваныя. Агонь знішчыў ужо 15 тыс. гектараў лесу. Мацней за іншыя пацярпелі Каталонія і Арагон. Сітуацыя горшае з-за моцных вятроў і густога лесу. Улады звярнуліся за дапамогай да суседніх краін.
 
Аднак тыя самі церпяць ад стыхіі. У Італіі два чалавекі загінулі ў выніку пажараў на выспе Сардынія. Слупок тэрмометра падняўся да 46 градусаў. Пажары на Сардыніі пачаліся адразу ў 15 месцах. На поўдні выспы, ля мястэчка Каяры, давялося вывезці на пляж зняволеных турмы, якая апынулася ў цэнтры агмяню. На мысе Пекара 120 турыстаў патрапілі ў акружэнне агню. іх давялося эвакуяваць на верталётах.

Ахопленая агнём і французская Корсіка, за апошнія суткі на поўдні выспы выгаралі больш за 3,5 тысяч гектараў. Трое пажарных параненыя, трое жыхароў учадзелі і шпіталяваныя.

Пажары лютуюць і ў Грэцыі на выспе Эвія - у 80 км ад Афін. Сотні жыхароў эвакуяваныя. Пажары зарэгістраваныя і ў паўднёвай частцы Грэцыі, дзе тэмпература перавышае 40 градусаў.

Euronews