Пажары на Браншчыне могуць прывесці да павышэння радыяцыйнага фону?

Да павышэння радыяцыйнага фону могуць прывесці прыродныя пажары на тэрыторыі суседняй з Беларуссю Бранскай вобласці. Такую засцярогу выказаў кіраўнік МНС Расіі Сяргей Шойгу.  Нагадаем, Браншчына падчас аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе была заражана радыяцыяй. Шойгу паведаміў, што ў Бранскай вобласці "сур`ёзна ўзмоцнена" групоўка ратавальнікаў, бо ў выпадку ўзнікнення там пажараў разам з прадуктамі гарэння могуць узняцца радыенукліды і з`явіцца новая зона забруджання, інфармуе БелаПАН.

Аднак, як паведамляе РІА Новости са спасылкай на першага намесніка дырэктара расійскага Інстытута праблем бяспечнага развіцця атамнай энергетыкі Рафаэля Аруцюняна, ніякай небяспекі для здароўя з пункту гледжання радыяцыя пыл, што ўздымаецца пажарам ў Бранскай вобласці, не нясе.

Аруцюнян заявіў, што дым больш шкодны, чым бранскі пыл.