Пазьняк прапанаваў правесці новыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары

Кіраўнік Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк апублікаваў ліст "Крызіс як магчымасць пераменаў". У ім ён заклікаў правесці датэрміновыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў адпаведнасці з Канстытуцыяй 1994 года і законамі, створанымі на яе аснове.  Сярод іншых антыкрызісных мераў Зянон Пазьняк прапануе даць свабоду прадпрымальнікам: "Даць поўную вытворчую свабоду людзям, каб чалавек мог бесперашкодна вырабляць, купляць і прадаваць, што хоча, дзе хоча і каму хоча. Устанавіць мінімальныя падаткі для такога прадпрымальніцтва, вызначыць сістэму зніжэння і пазбаўлення ад падаткаў у выпадку мецэнацкай дапамогі і філантрапічнай дзейнасці".

Таксама лідэр КХП-БНФ прапанаваў спрасціць беларусам выезд на працу за мяжу, знізіць кошт арэнднай платы за наём памяшканняў для бізнэсу і вытворчасці ў некалькі разоў і для грамадска-палітычных і культурніцкіх арганізацыяў у 10-20 разоў, ліквідаваць манаполію Адміністрацыі прэзідэнта на арэндную плошчу, памяшканні і нежылы фонд ды перадаць усё азначанае ў веданне мясцовых уладаў.

Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ