Пазьняк у Варшаве пераконваў Баршчэўскага ў неабходнасці байкоту выбараў
Зянон Пазьняк, кіраўнік Кансерватыўна-хрысціянскай партыі-БНФ і палітэмігрант, сустрэўся ў Варшаве з Лявонам Баршчэўскім, старшынём Партыі БНФ. Нагодай для сустрэчы стала вечарына, прысвечаная выхаду ў Польшчы дзвюх
анталогій беларускай паэзіі, да падрыхтоўкі якіх актыўна спрычыніўся
Баршчэўскі. Як паведамляе "Наша ніва", пасля імпрэзы Пазьняк і
Баршчэўскі "абмяняліся думкамі наконт актуальнай сітуацыі ў Беларусі".
Кіраўнік КХП-БНФ пераконваў старшыню Партыі БНФ у неабходнасці арганізацыі байкоту сёлетніх выбараў у Палату прадстаўнікоў. Аднак Лявон Баршчэўскі прывёў аргументы на карысць абмежаванага ўдзелу дэмакратычных партыяў у выбарах.
На развітанне палітыкі, якія да расколу Фронту ў 1999 годзе працавалі разам, прызначылі наступную сустрэчу на ліпень.