ПБНФ патрабуе, каб улада шукала выйсце з фінансава-эканамічнага крызісу
Сойм Партыі БНФ на паседжанні 15 лістапада абмеркаваў сусветны фінансава-эканамічны крызіс. З дакладам выступіў старшыня Аналітычнай камісіі Партыі БНФ Пётра Садоўскі. Па выніках абмеркавання была прынятая адмысловая заява. У дакуменце, сярод іншага, гаворыцца, што абвешчаная ўладамі апрыёрная амністыя прышлага капіталу абернецца прыходам у Беларусь грошай сумнеўнага паходжаньня. Партыя БНФ непакоіцца, што гэта будуць фінансы, звязаныя з арганізаванай злачыннасцю і міжнародным тэрарызмам.
Партыя БНФ папярэдзіла ўлады, што ў атмасферы непразрыстасці, карупцыі, адсутнасці законных гарантыяў законапаслухмяны бізнес дэмакратычных краінаў свету ў якасці інвестара не зможа скласці канкурэнцыю кантраляванаму дзяржаўнымі чыноўнікамі і спецслужбамі бізнесу Беларусі і асабліва Расіі.
Акрамя таго, Партыя БНФ настойвае на праве грамадзянаў ведаць праўду пра фінансава-эканамічнае становішча краіны і мець магчымасьць палітычна ўплываць на выбар шляхоў пераадолення крызісу. Гэтае права павінна забяспечвацца свабоднымі сродкамі інфармацыі ды свабоднымі выбарамі.
Сайт Партыі БНФ