ПЭН-клубы заклікаюць вызваліць Някляева

Учора ў Варшаве прадстаўнікі чатырох ПЭН-клубаў — польскага, чэшскага, літоўскага і кітайскага — прынялі заяву, у якой заклікалі вызваліць з турмаў беларускага паэта Уладзіміра Някляева і кітайскага дысідэнта Лю Сяабо. "Абараняючы Лю Сяабо і Уладзіміра Някляева, мы абараняем свабоду слова, правы чалавека і грамадзянскія свабоды, мы абараняем цывілізацыю", — адзначаецца ў заяве, якую падае Радыё "Свабода".