Пенсіянерку будуць судзіць за выкраданне экзатычных вулічных раслін
Яна спакусілася на тую і бругмансію з кветніка на суседняй вуліцы.
58-гадовая жыткавіцкая пенсіянерка паўстане перад судом за выкраданне экзатычных вулічных раслін. Яе падазраюць у крадзяжы туі і бругмансіі з кветніка на суседняй вуліцы.
Як паведамляе "Гомельская праўда", кветкі знайшлі пасля заявы ў міліцыю 40-гадовай гаспадыні раслін. Затрыманая пенсіянерка жыве на суседняй з ёй вуліцы. У адносінах жанчыны распачалі крымінальную справу.
Дарэчы, бругмансія даволі незвычайная вулічная расліна. Яна атрутная і ўтрымлівае наркатычныя рэчывы, якія выклікаюць галюцынацыі, за што яе назвалі дрэвам д'ябла.
Фота: gp.by