Пенсіянеру далі падробную тысячу, зробленую на струйным прынтары
Гомельскі пенсіянер звярнуўся на вуліцы да міліцыянтаў. Дзядулю занепакоіла тысячная купюра, якую ён некалькі дзён таму атрымаў у цырульні. На наступны дзень падчас правядзення экспертызы высветлілася, што
грашовы знак намналам 1 тысяча рублёў - сапраўды падробка. Прычым
вырабілі гэтую банкноту на струйным прынтары. 23 ліпеня гомельская
міліцыя распачала крымінальную справу. Цяпер аператыўнікі высвятляюць,
якім чынам купюра трапіла ў цырульню.
БелаПАН
БелаПАН