Перад чэмпіянатам свету па хакеі-2014 памежнікі зменяць форму

Пра гэта заявіў старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Боечка, перадае БЕЛТА. Па яго словах, магчыма, гэта будуць нейкія новыя капелюшы для дзяўчат, палепшаныя нарукаўныя знакі. Чакаецца, што больш за ўсё зменіцца форма менавіта тых супрацоўнікаў, якія нясуць службу ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск".



Старшыня камітэта растлумачыў, што найбольшая колькасць гасцей чэмпіянату, хутчэй за ўсё, прыбудзе менавіта авіятранспартам. Дарэчы, афіцыйныя ўдзельнікі чэмпіянату атрымаюць права на бязвізавы ўезд у Беларусь.



Фота — ctv.by