Перад "Дажынкамі-2008" штрафуюць гаспадароў прыватных падворкаў
Каб навесці парадак на гарадскіх тэрыторыях у Оршы да фэсту "Дажынкі-2008", у працу актыўна ўключаюцца кантрольныя органы. За пяць месяцаў гэтага года санэпідслужба і пажарны нагляд аштрафавалі 104 гаспадароў прыватных гаспадарак за неналежны стан тэрыторый каля дамоў. Выдадзена таксама і каля 3000 загадаў домаўладальнікам. Калі загады не будуць выкананыў ў тэрмін, то гаспадары дамоў таксама будуць аштрафаваныя.
Чым бліжэй да фэсту, тым больш жорсткі кантроль. У мінулыя выходныя прадстаўнікі вобласці і Оршы на верталёце агледзелі горад. Пасля гэтага яны запатрабавалі ад кіраўнікоў прадпрыемстваў горада навесці чысціню і парадак на даручаных ім тэрыторыях. Калі ізноў жа ў сціслы тэрмін гэтыя ўказанні не будуць выкананыя, кіраўнікам пагражаюць штрафамі.
"Народныя навіны Віцебска"