Перад матчам Лігі чэмпіёнаў кожнага гледача правераць металадэтэктарам

Мінская міліцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме падчас матчу Лігі чэмпіёнаў паміж камандамі БАТЭ і "Ювентус".  На міліцыянтах, якія будуць знаходзіцца на стадыёне, будуць апранутыя адмысловыя накідкі, прадугледжаныя міжнароднымі правіламі правядзення такіх мерапрыемстваў. На дапамогу беларускай міліцыі прыедуць каля 10 супрацоўнікаў англійскай паліцыі, у якіх ёсць база звестак на заўзятараў, схільных да правапарушэння.

На стадыён не будуць прапускаць людзей у нецвярозым стане, з колючымі і рэжучымі прадметамі, з напоямі і грувасткімі рэчамі. Кожны заўзятар будзе дагледжаны асабіста з ужываннем металадэтэктараў. Прапускаць публіку на стадыён пачнуць за 2,5 гадзіны да пачатку матчу.

"Інтэрфакс"