Перад Новым годам у Мінску знізяцца кошты на прадукты харчавання

У крамах Мінску напярэдадні Новага года будуць паніжаныя кошты на прадукты харчавання. Як паведамляе БЕЛТА, кошты на каўбасныя вырабы будуць паніжаныя ад 5% да 15%, на мяса птушкі — да 10%, кандытарскія вырабы, цукеркі, шакалад — ад 5% да 20%, сокі — ад 10% да 20%. Што датычыць лікёра-гарэлачных вырабаў, то кошты на гэтую прадукцыю фіксаваныя, зніжаць іх не плануецца. Па словах чыноўнікаў Мінгарвыканкама, у сталіцы не будзе праблем з галоўным навагоднім напоем — на складах назапашана 45 тыс. дэкалітраў шампанскага.