Перад выбарамі беларускія і расійскія АМАПаўцы правялі сумесныя вучэнні
Сумесныя вучэнні беларускага і расійскага АМАПа праходзілі ў гэтыя дні ў Мінску, паведамляе інтэрнэт-газета "Время Союза". З беларускага боку ў вучэннях удзельнічалі полк міліцыі спецыяльнага прызначэння мінскай міліцыі. Расійскі бок прадстаўляў атрад міліцыі спецыяльнага прызначэння "Зубр" МУС Расіі.