Пераход Сяргея Штанюка ў мінскае "Дынама" сарваўся

Пераход колішняга капітана зборнай Беларусі па футболе Сяргея Штанюка ў мінскае "Дынама" ўчора нечакана сарваўся.
— З кіраўніцтвам клуба была дасягнутая папярэдняя дамоўленасць аб двухгадовым кантракце, — распавёў Штанюк. — Аднак у апошні момант узніклі нюансы, якія не дазволілі падпісаць дамову. Так што працягну кар'еру ў Расіі. Магчыма, застануся ва ўладзівастоцкім клубе "Луч", але ёсць і іншыя варыянты. Выбар зраблю ў бліжэйшыя дні.

"Пэсбол"