Пералік захворванняў ад наступстваў аварыі на ЧАЭС будзе скарочаны
Да 2010 году ў Беларусі плануецца перагледзець крытэры ўсталявання прычыннай сувязі інваліднасці з наступствамі катастрофы на ЧАЭС. Аб гэтым паведаміў загадчык лабараторыяй эпідэміялогіі ДУ "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека" Уладзімір Масякін 18 красавіка. Па яго словах, асновай новых крытэраў стане аналіз дадзеных, назапашаных ў дзяржаўным рэестры асоб, пацярпелых ад уздзеяння аварыі на ЧАЭС. "Напэўна, пералік захворванняў, абумоўленых наступствамі катастрофы на ЧАЭС, будзе скарочаны да разумнага мінімуму", — сказаў эксперт.
У.Масякін паведаміў, што ў дзейсным сёння палажэнні ўтрымліваецца цэлы спектр захворванняў, у тым ліку анкалагічныя, сардэчна-сасудзістыя, катаракта і шматлікія іншыя, якія дазваляюць прызнаць інваліднасць радыяцыйна абумоўленай. Але, па яго меркаванню, у большасці выпадкаў інваліднасць з уздзеяннем радыяцыі не звязаная. Так, за гады назіранняў радыяцыйная абумоўленасць, напрыклад, анкалогіі не даказаная статыстычна. Акрамя таго, часцяком сам факт захворвання, без уліку таго, якую дозу атрымаў чалавек, становіцца падставай для ўсталявання прычыннай сувязі інваліднасці з наступствамі чарнобыльскай катастрофы. Між тым у гэтым выпадку, па меркаванні У.Масякіна, прынцыповым з'яўляецца тое, што захворванне, якое можна было б назваць радыяцыйна абумоўленым, па сваёй клінічнай карціне не адрозніваецца ад захворванняў, з радыяцыяй ніяк не звязаных.
Па дадзеных ДУ "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека", за дзевяць месяцаў 2007 года сярод насельніцтва, пацярпелага ад катастрофы на ЧАЭС, упершыню прызнана інвалідамі 544 чалавекі. Прычынная сувязь інваліднасці з наступствамі катастрофы на ЧАЭС устаноўленая ў 132 чалавек. У 2006 годзе гэтыя паказчыкі складалі адпаведна 1.255 і 539 чалавек.
БелаПАН