Перамовы па транзіт расійскай электраэнергіі працягнуцца на гэтым тыдні
Новы раўнд перамоваў пра пастаўкі і транзіт расійскай электраэнергіі праз Беларусь пройдзе да 16 студзеня. Пра гэта інфармуе РІА "Новости". Прадстаўнік ААТ "Інтэр РАО ЕЭС", які паведаміў гэта, не стаў каментаваць вынікі чарговага раўнда перамоваў, які завяршыўся ў аўторак у Мінску. Ён заявіў, што перамоўны працэс працягваецца.
Раней прэс-служба расійскай кампаніі паведаміла, што ў 2010 годзе плануе паставіць у Беларусь да 5,5 млрд. кВт•гадзін электраэнергіі. У 2010 годзе таксама плануецца ажыццяўляць транзітныя пастаўкі ў Калінінградскую энергасістэму і краіны Балтыі.
Умовы транзіту абмяркоўваліся на перамовах у Мінску.