Перамовы паміж амерыканскімі акцёрамі і прадзюсерамі адновяцца 28 траўня
Перарваныя 6 траўня перамовы паміж прафсаюзам амерыканскіх акцёраў кіно і тэлебачання і Альянсам прадзюсераў кіно- і тэлефільмаў адновяцца 28 траўня. Калектыўныя дамовы паміж акцёрамі і прадзюсерамі заканчваюцца 30
чэрвеня, і, як адзначае Reuters, гэтая дата ў выпадку правалу перамоваў
можа стаць пачаткам маштабнага страйку, падобнага да таго, што правялі
сцэнарысты мінулай зімой.
Прафсаюз акцёраў, у які ўваходзіць прыкладна 120 тысяч чалавек, патрабуе перагляду аб'ёмаў выплат ад продажу DVD з запісам кінафільмаў і іншых фінансавых умоваў.
Дадам, што ў гэты ж час яшчэ адзін акцёрскі прафсаюз - Амерыканская федэрацыя тэле- і радыё акцёраў, якая аб'ядноўвае 70 тысяч чалавек, вядзе сепаратныя перамовы з прадзюсерамі.
Фота: themoviescene.blogspot.com