Пераможца аўкцыёну на зубра адмовіўся яго забіваць

Нагадаем, у якасці лота прапаноўваўся зубр з рэзервовага генафонду, гэта значыць той, які не можа ўдзельнічаць у селекцыі і развядзенні.

Інфармацыя аб аўкцыёне выклікала рэзананс сярод карыстальнікаў сацыяльных сетак і блогаў, якія негатыўна ацанілі сам факт палявання на рэдкага звера. Магчыма, таму пераможца аўкцыёну адмовіўся выкупляць "права на забойства".

"Пераможца не выкупіў лот, а астатнія ўдзельнікі, якія рабілі стаўкі, заявілі, што ўжо не зацікаўлены ў гэтым. Фактычна аўкцыён не адбыўся", — распавёў "Камсамолцы" намначальніка турыстычнага аддзела ДУ "ЦэнтрКурорт" Сяргей Сасункевіч.

Максімальная стаўка на таргах склала 40 тысяч 500 еўра. Прычыну сваёй адмовы пераможца не назваў.