Пераможцам хакейнага турніру "Кубак Палесся" трэці раз запар стала Беларусь
Хакеісты зборнай Беларусі сталі пераможцамі міжнароднага турніру "Кубак Палессі". Ён прайшоў з 17 па 20 снежня ў Жлобіне, Гомелі і Кіеве. У фінальным матчы ў Гомелі беларуская каманда перамагла ўкраінцаў з лікам 7:2 (2:1, 3:1, 2:0). У групавым турніры зборная Беларусі ўзяла верх над французамі (4:3) і латышамі (2:1). Акрамя іх у спаборніцтвах удзельнічалі зборныя Даніі і Палесся.
Папярэднія турніры адбыліся ў лютым 2007 і 2008 гадоў. Іх пераможцамі таксама станавіліся хакеісты зборнай Беларусі.
БелаПАН
Папярэднія турніры адбыліся ў лютым 2007 і 2008 гадоў. Іх пераможцамі таксама станавіліся хакеісты зборнай Беларусі.
БелаПАН