Пераможцу “Еўрабачання” Марыю Шарыфавіч могуць пазбавіць звання пасла
Звання еўрапейскага пасла па пытаннях міжкультурнага дыялогу можа пазбавіцца сербская спявачка, пераможца “Еўрабачання-2007” Марыя Шарыфавіч. Еўракамісія выказала занепакоенасць у сувязі з тым, што яна аказала
падтрымку на прэзідэнцкіх выбарах кандыдату ад Сербскай радыкальнай
партыі Таміславу Нікалічу.
Песня “Малітва”, з якой Шэрыфавіч перамагла на міжнародным песенным конкурсе, гучала на перадвыбарчых мітынгах нацыяналіста. Акрамя таго, спявачка публічна святкавала яго перамогу па выніках першага тура выбараў, у якім ён апярэдзіў “праеўрапейскага” кандыдата Барыса Тадзіча.
Цяпер Еўракамісія вывучае “справу” Шарыфавіч: яе заявы, выступленні і г. д. Па выніках расследавання і будзе прынятае рашэнне пра магчымасць працягу Марыяй Шарыфавіч дзейнасці ў якасці еўрапейскага пасла.
РИА “Новости”