Перапісчыкам забараняюць гаварыць па-беларуску, “каб людзей не пужаць!”
Еўрарадыё пазбірала гісторыі людзей, у якіх узніклі праблемы падчас цяперашняга перапісу насельніцтва. Самымі “праблемнымі” момантамі сталі беларускамоўныя бланкі ды прапісаныя “аўтаматам” некаторыя пункты. Анастасія Зелянкова, журналістка “Салідарнасці”, сутыкнулася падчас сустрэчы з перапісчыкам з прынцыповым для яе пытаннем — запоўніць беларускамоўны бланк. Дарэчы, законнае патрабаванне. Аднак у часовага супрацоўніка Мінстата былі бланкі толькі на адной з дзяржаўных моў Беларусі :
Анастасія Зелянкова: “Пачакайце, гавару, а чаму вы пачынаеце перапіс не запытваючыся ў мяне, на якой мове я хачу запаўняць бланкі? А ў яго папросту не было з сабою бланкаў па-беларуску. Я яму паведаміла, што для мяне гэта прынцыповае пытанне. Ён прапанаваў мне запоўніць рускамоўны бланк, маўляў, потым перапіша на беларускамоўны. Я адмовілася і прапанавала яму прызначыць час, калі ён вернецца з беларускамоўным бланкам. Перапісчык паабяцаў вярнуцца праз гадзіну. У выніку не прыйшоў ён…”
Ася Паплаўская, студэнтка журфака БДУ, якая працуе перапісчыкам на адной з мінскіх акруг, распавяла Еўрарадыё, што беларускамоўныя бланкі наогул выдаюць толькі па 7 штук кожнаму перапісчыку. І тое толькі ў выпадку, калі людзі гэтага патрабуюць. А пасля таго, як па тэлебачанні паказалі, як “перапісвалі” Аляксандра Лукашэнку, людзі наогул пачалі адказваць на пытанне пра мову “як прэзідэнт”:
Ася Паплаўская: “Я тады пыталася ў людзей: а як жа запісваць тады? А ім усё роўна. У такім выпадку я запісвала першай мовай рускую, а другой беларускую. Трасянку ўжо не запісвала, хаця маю на гэта права. З бланкамі наогул цяжка, бо выдавалі толькі рускамоўныя бланкі, я запатрабавала беларускамоўныя бланкі. Бо з некаторымі рэспандэнтамі на папярэднім перапісе дамаўлялася пра гэта. Мне інструктар паведаміла, што беларускамоўных бланкаў вельмі мала, і выдаваць іх будуць толькі па 7 штук. Да таго ж толькі ў тым выпадку, калі папросяць”.
Дзіўна, вядома, аднак з беларускай мовай у розных момантах працэсу перапісу насельніцтва ўзнікаюць праблемы. Перапісчыкам, напрыклад, наогул забараняюць звяртацца да людзей па-беларуску:
Ася Паплаўская: “Нашыя інструктары заўжды кажуць, каб перапісчыкі заходзілі ў кватэры і размаўлялі выключна па-руску. “Каб людзей не пужаць,” — гэтак асабіста мне казалі, бо я заўжды размаўляю па-беларуску”.
На партал TUT.BY літаральна на днях прыйшоў ліст ад чытачкі Наталлі, якая распавяла гісторыю пра сваю маці, што жыве на вёсцы ў Пінскім раёне. Перапісваць сельскіх жыхароў хадзіла настаўніца рускай мовы. Дык усё насельніцтва невялічкай вёсцы ў бланках было запісана як рускамоўнае. Хаця, паводле слоў маці чытачкі TUT.BY, у гэтай палескай вёсцы ніколі не размаўлялі па-руску. Перапісчыца ж абгрунтавала свае дзеянні наступным чынам: у вашай вёсцы “не дзэкаюць — значыць, гавораць па-руску!”
У Наталкі Базылевіч, рэдактаркі парталу “Царква”, дык наогул здарылася дзіўная сітуацыя. Перапісчык, з якім і спадарыня Базылевіч і яе маці размаўлялі па-беларуску, нават не задаў ім пытанне пра мову. У бланку ж ён аўтаматычна зазначыў “роднай мовай” рускую.
Наталка Базылевіч: “Дома была я і маці, і размаўлялі мы па-беларуску. Сядзелі і чакалі, калі ж зададуць пытанне наконт мовы. Аднак пытання так і не прагучала. Я перапытала: чаму вы не запытваецеся наконт нашай роднай мовы? А ён кажа, што ўжо пазначыў у нас рускую мову як родную і тое, што па-руску размаўляем дома. Вы што, кажу, не чуеце, на якой мове мы зараз размаўляем? Якая розніца, ён гаворыць — я вам беларускую другой мовай паставіў”.
Пасля паўгадзінных перамоваў перапісчык “здаўся“ ды выправіў сваю памылку. Да таго ж, паводле слоў мінскай перапісчыцы Асі Паплаўскай, той факт, што ў бланках “аўтаматам” прастаўляюць некаторыя пункты — ня рэдкасць:
Ася Паплаўская: “Ведаеце, напэўна, гэта праўда. Бо вось у мяне на ўчастку працуе дзяўчына, дык для яе наагул было шокам, што беларусы роднай мовай называюць беларускую! То бок я чула, што калі да яе прыходзяць перапісвацца людзі, яна нават не запытваецца ў іх наконт роднай мовы. Папросту аўтаматычна адзначае рускую”.
На думку Алега Трусава, старшыні Таварыства беларускай мовы, патрабаваць у перапісчыка беларускамоўны бланк — гэта як вызначаць сваю грамадзянскую пазіцыю ў нашай краіне. Прычым не толькі беларусам, а ўсім грамадзянам Беларусі:
Алег Трусаў: “Мы лічым, што калі чалавек будзе прасіць для запаўнення беларускамоўны бланк, то гэтым ён засведчыць сваю прыхільнасць да Беларусі. Нават не будучы беларусам. То бок наш зварот — гэта для ўсіх жыхароў нашай краіны. Не важна, якую мову чалавек будзе пазначаць як родную, ці якія там наогул адказы будуць. Сам факт патрабавання бланку на беларускай мове будзе сведчыць пра тое, што мова жывая, што яна сапраўды ў дзяржаўным ужытку”.
Як бы там ні было, а перапісчыкі будуць хадзіць па хатах яшчэ да 24 кастрычніка ўключна. Таму Еўрарадыё папросту раіць усім быць пільнымі адносна запаўнення бланкаў. Ды не саромецца адстойваць свае правы на беларускамоўны бланк, напрыклад.
Фота: TUT.BY