Перастрэлка на беларуска-літоўскай мяжы, паранены памежнік

Двое іншаземцаў спрабавалі нелегальна перайсці беларуска-літоўскую мяжу ў Астравецкім раёне. Сутыкнуўшыся з пагранічным нарадам, невядомыя абстралялі памежнікаў з абрэза. Адзін з жаўнераў быў паранены ў плячо. Па трывозе былі паднятыя памежнікі і міліцыянты. Аднак парушальнікаў «па гарачых слядах» знайсці не ўдалося. Іх пошукі працягваюцца.

Звязда