Ператрус у кватэры журналісткі “Белсата” скончыўся канфіскацыяй ноутбука
Як паведаміў “БАЖ” прадстаўнік тэлеканала “Белсат” у Беларусі Міхась Янчук, увечары 30 снежня каля 20.45 невядомыя асобы пачалі ламіцца ў кватэру, якую здымае журналістка Кацярына Ткачэнка. За некалькі гадзін да гэтага яе выклікалі на 31 снежня на допыт у КДБ, — паведаміла прэс-служба тэлеканала. Сувязі з ёй не было каля гадзіны. А 21.20 спадар Янчук, які прыехаў на месца падзеяў, паведаміў, што ў журналісткі быў ператрус. У выніку забралі ноўтбук.
Спадару Янчуку, якога прысутны на месцы падзеяў падпалкоўнік КДБ пазнаў у твар, таксама прапанавалі прыйсці ў КДБ на размову. Калі журналіст адмовіўся, яму паведамілі, што дашлюць афіцыйную позву пасля навагодніх святаў.