Ператрусы ў офісах партый БНФ, АГП і БСДГ у Гродне скончыліся
“Ператрус заняў паўтары гадзіны. Забралі адну ўлётку Саннікава, дзве — Рымашэўскага і цвёрды дыск працоўнага офіснага кампутара”, — паведаміў старшыня гарадской арганізацыі БНФ Вадзім Саранчукоў. У офісе АГП забралі некалькі CD-дыскаў. Як расказаў кіраўнік абласной арганізацыі АГП Юрый Істомін, усе каштоўныя рэчы актывісты партыі вывезлі раней. У БСДГ — два сістэмныя блокі, газеты, кнігі, улёткі.
“З’явіліся зраніцы, пазванілі ў дамафон кватэры. Прад’явілі санкцыю на ператрус у памяшканні партыйнай арганізацыі, якая была падпісана намеснікам пракурора Гродзенскай вобласці”, — расказвае Саранчукоў.
Па такім жа сцэнары сёння пачаліся ператрусы ў офісах Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады. З той розніцай, што лідараў гэтых дзвюх партый Юрыя Істоміна і Віктара Сазонава спачатку звазілі ва ўпраўленне КДБ і ўжо там пасля нядоўгай размовы прад’явілі пастанову на ператрус.