Першая партыя новых пасведчанняў кіроўцы выйшла "камяком"
ДАІ Мінска пачала выдаваць правы новага ўзору, у якіх замест беларускай мовы была выкарыстаная "трасянка".
У афармленні новых пасведчанняў кіроўцы "міжнароднага ўзору", якія пачалі выдавацца з 1 лютага, выкарыстаныя англійская, беларуская і руская мовы, паведамлялі інфармагенцтвы са спасылкай на кіраўніцтва ДАІ.
Аднак новы дакумент надрукаваны з відавочным моўным ляпам: "ДАІ Мінгарвыканкама" міліцэйскія чыноўнікі палічылі магчымым назваць "ГАI Мiнгорiсполкома", паведамляе "Хартыя'97".
Фота: auto.onliner.by