Першы канал і "Лад" пакажуць жывую трансляцыю матча БАТЭ — "Ювентус"
Першы канал і "Лад" 30 верасня пакажуць прамыя трансляцыі двух матчаў Лігі чэмпіёнаў УЕФА. У 19.25 на тэлеканале "Лад" пачнецца трансляцыя сустрэчы паміж "Зенітам" (Санкт-Пецярбург) і "Рэалам" (Мадрыд), а ў 21.35 на Першым канале — паміж БАТЭ (Барысаў) і "Ювентусам" (Турын). Нагадаем, прабіўшыся ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, БАТЭ атрымаў магчымасць згуляць з такімі грандамі футболу, як "Рэал", "Ювентус", "Зеніт". 30 верасня БАТЭ правядзе першы хатні матч групавога этапу Лігі чэмпіёнаў.
БелаПАН
БелаПАН