Першы ў Беларусі міжнародны велафэст пройдзе ў Брэсце 26 і 27 ліпеня
Ён будзе прымеркаваны да Дня горада.
Ініцыятарам фэсту выступіў мясцовы велаклуб "Ручаёк". Па словах кіраўніка клуба Міхаіла Кузменчука, роварных мерапрыемстваў такога маштабу ў Беларусі яшчэ не было.
Кузмянчук: "Зараз рэгіструюцца толькі электронным спосабам: іх ужо недзе 450 чалавек. Таксама зарэгістравацца можна будзе яшчэ ў дзень старту — будзе дастаткова людзей. Ведаеце, мы плануем 995 удзельнікаў, зыходзячы з таго, што 995 год будзе Брэсту".
У першы дзень фэсту раварысты праедуць па галоўных вуліцах горада. Месцам старту арганізаванай калоны стане мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць". Адтуль раварысты накіруюцца да музея "Пяты форт". Апроч беларускіх клубаў чакаецца ўдзел і замежных гасцей з Украіны, Польшчы, Літвы і Расіі.
Зарэгістравацца на ўдзел у роварным фэсце можна тут.
Фота — pogostim.com