Першым з беларускіх баксёраў на рынг у Пекіне выйдзе Магамедаў

Сёння ў Пекіне прайшло лёсаванне алімпійскага турніра баксёраў. Першым з беларускіх баксёраў на рынг у Пекіне выйдзе Рамазан Магамедаў (вагавая катэгорыя 81 кг). Яго супернікам у першым крузе спаборніцтваў 9 жніўня будзе прадстаўнік Егіпта Рамадан Ясер.
У вагавай катэгорыі 69 кг беларускі прадстаўнік Магамед Нурудзінаў 10 жніўня правядзе бой з Джонам Джэксанам з Віргінскіх выспаў.

Хаважы Хацыгаў (вагавая катэгорыя 54 кг) 12 жніўня сустрэнецца на рынгу з Вячаславам Гоянам з Малдовы.

На 13 жніўня прызначаны бой паміж Віктарам Зуевым (вагавая катэгорыя 91 кг) і чэмпіёнам свету Клементэ Руса з Італіі.

БЕЛТА