БАЖ пратэстуе супраць прыняцця новага закона "Аб СМІ"
Беларуская асацыяцыя журналістаў пратэстуе ў сувязі з прыняццем новага закона "Аб сродках масавай інфармацыі" ў другім чытанні Палатай прадстаўнікоў. "Свабода слова з’яўляецца не толькі найважнейшым грамадзянскім і
палітычным правам, але і крытэрам выканання іншых правоў чалавека.
Лічым недапушчальным такі паспешлівы разгляд і хуткае прыняцце
прававога акту, які закранае гэтае базавае права, замацаванае ў двух
артыкулах беларускай Канстытуцыі", - гаворыцца ў заяве Праўлення БАЖ.
У ёй таксама адзначаецца, што "такія законы павінны прымацца пасля ўсебаковага разгляду, абмеркавання з усімі зацікаўленымі асобамі і арганізацыямі, пасля правядзення іх грамадскага абмеркавання і міжнароднай экспертызы".
БАЖ заяўляе, што паспешлівасць у прыняцці закона сведчыць пра яго рэпрэсіўна-абмежавальную скіраванасць, што пацвярджае змест гэтага прававога акту. У прыватнасці, закон прадугледжвае рэгістрацыю інтэрнет-выданняў і кантроль за Інтэрнетам з боку Міністэрства інфармацыі і пракуратуры, патрабуе перерэгістрацыі ўсіх медыяў пасля ўступлення закона ў сілу, значна пашырае магчымасці закрыцця ўладамі СМІ і ўскладняе дзейнасць ды павялічвае ціск на незалежных журналістаў і карэспандэнтаў замежных медыяў.
Праўленне БАЖ у сваёй заяве нагадвае нагадвае дэпутатам Палаты прадстаўнікоў аб адказнасці за рашэнні, якія яны прымаюць, і заклікае Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу адхіліць закон "Аб СМІ" і накіраваць яго на дапрацоўку.
baj.by