"Перспектыва" прапаноўвае Лукашэнку пачаць разгрузку складоў з піва
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне прадпрымальнікаў "Перспектыва" прапаноўвае прэзідэнту пачаць разгрузку затавараных складоў з піва. "У святле апошніх заяў Аляксандра Лукашэнкі мы накіравалі прэзідэнту чарговую адозву з прапановай разабрацца з адменай забароны на рэалізацыю піва ў кіёсках і павільёнах", — паведаміў БелаПАН старшыня аб'яднання Анатоль Шумчанка. Нагадаем, днямі падчас справаздачы прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага кіраўнік дзяржавы заявіў пра неабходнасць звярнуцца да бізнесу па дапамогу ў разгрузцы складоў.
Паводле меркавання Шумчанкі, практычна рэалізаваць гэтыя намеры можна пачынаючы з піва.
Ён лічыць, што Лукашэнка "павінен даслаць выразны сігнал бізнесу, што яго словы не папулізм, а заклік да канкрэтных дзеянняў". "Яго рэакцыя на нашу прапанову дазволіць гандляваць беларускім півам у кіёсках і павільёнах вызначыць усю сур'ёзнасць намераў скарыстацца дапамогай з боку бізнесу", — падкрэсліў кіраўнік "Перспектывs".