Песні з нявыдадзенага альбома Guns N'Roses трапілі ў інтэрнэт
18 чэрвеня дзевяць трэкаў з альбома Guns N'Roses Chinese Democracy ("Кітайская Дэмакратыя") з'явіліся на сайце Antiquiet.com. Шэсць з іх раней з'яўляліся ў інтэрнэце ў выглядзе дэма-запісаў, аднак
якасць гуку трэкаў, якія з'явіліся ў сераду значна вышэйшая. Пазней
кампазіцыі былі выдаленыя з сайта.
Як паведамляюць аўтары блога на Antiquiet.com, гэта было зроблена з-за ажыятажу, які падняўся вакол "Кітайскай Дэмакратыі", аднак дзевяць трэкаў паспелі разысціся па файлаабменных сетках.
Сярод песень, якія трапілі ў інтэрнэт - раней вядомыя кампазіцыі IRS, Better, Chinese Democracy, Madagascar, The Blues, There Was A Time, а таксама тры песні, назвы якіх не былі прыведзеныя.
Нагадаем, што музыкі пачалі працу над альбомам "Кітайская Дэмакратыя" у 1994 годзе. Яго выхад неаднаразова адкладаўся.
У сакавіку 2008 года вытворцы напою Dr Pepper распаўсюдзілі прэс-рэліз, у якім паабяцалі бясплатную бляшанку напою кожнаму амерыканцу, калі альбом выйдзе да канца года.
У красавіку стала вядома, што гуказапісвальны лейбл Geffen Records ужо атрымаў ад Guns N'Roses гатовы дыск і вядзе з музыкамі перамовы аб выданні дыску і правах на яго.
Фота: www.infomuzyka.pl