П'есы Шэкспіра ператварылі ў коміксы манга
Брытанскае выдавецтва SelfMadeHero плануе працягнуць выданне класічных п'ес Уільяма Шэкспіра ў стылі японскіх коміксаў манга. Як паведамляе AFP, у 2008 годзе выйдуць манга-версіі "Макбета", "Юлія Цэзара", "Як вам гэта спадабаецца" і "Атэла".
Першыя кніжкі серыі - "Рамэа і Джульета" і "Гамлет" - з'явіліся ў продажы ў сакавіку 2007 года і карысталіся незвычайным поспехам як у Вялікабрытаніі, так і ў Японіі, дзе яны літаральна "паляцелі" з паліц мясцовых кнігарняў.
За паўгода тыраж коміксаў быў поўнасцю распрададзены і прыйшлося друкаваць новы. У верасні 2007 года вышлі манга-версіі "Рычарда III" і "Буры", а ў лютым 2008-га - "Сон у летнюю ноч". У чэрвені анансавана з'яўленне ў продажы "Макбета" і "Юлія Цэзара", а ў лістападзе - "Як вам гэта спадабаецца" і "Атэла".
Кожная з кніжак серыі адаптаваная і ілюстраваная ў сваім адмысловым стылі. Напрыклад, дзеянне "Рамэа і Джульеты" перанесена ў сучасны Токіо, дзе Мантэкі і Капулеці ператварыліся ў варожыя кланы якудза, "Гамлет" выкананы ў стылі кібер-панк, а "Рычард III" пакінуты ў традыцыйных інтэр'ерах сярэднявечнай Англіі.
Варта адзначыць, што падобная адаптацыя класічных твораў карыстаецца ўсё большай папулярнасцю - у лютым іншае брытанскае выдавецтва, Classical Comics, выпусціла коміксы "Макбет" і "Генрых V", а ў далейшым плануе ператварыць у коміксы яшчэ тры шэкспіраўскія п'есы, а таксама “Франкенштэйна" Мэры Шэлі, "Дракулу" Брэма Стокера, "Джэйн Эйр" Шарлоты Бронтэ, "Вялікія надзеі" і "Калядную песню" Чарльза Дзікенса.
Фота: www.mme51.tstu.ru