Пікет нацыянал-бальшавікоў супраць Лукашэнкі завяршыўся затрыманнямі
Каля 10 чалавек узялі ўдзел у першым перадвыбарным пікеце нацыянал-бальшавікоў. Як заявіў лідар беларускіх нацболаў Яўген Контуш, акцыя праводзілася ў знак пратэсту супраць палітыкі цяперашняй улады. Каля гасцініцы "Юбілейная" частка нацболаў стаяла з транспарантам, частка раздавала ўлёткі са зваротам, у якім гаворыцца што створаная Лукашэнкам "паліцэйская сістэма кіравання краінай не зрабіла ніякіх станоўчых здзяйсненняў". "Хто заўгодна — толькі не ён!" — гаворыцца ў звароце.
Пасля спынення акцыі асобы ў цывільным затрымалі аднаго нацыянал-бальшавіка, які яшчэ заставаўся на месцы і журналіста Антона Тараса і даставілі ў Цэнтральнае РУУС. Пасля гутаркі з начальнікам міліцыі затрыманыя былі адпушчаны, паведамляе БелаПАН.