Пілот “Боінга”, што разбіўся ў Сан-Францыска, распавёў, што быў аслеплены
Эксперты не выключаюць, што крыніцай выпраменьвання магло быць святло лазернай указкі.
За 34 секунды да таго, як Boeing 777 авіякампаніі Asiana Airlines крануўся зямлі, адзін з пілотаў быў аслеплены яркім выбліскам святла. Пра гэта ён распавёў следчым з Нацыянальнага савета па бяспецы на транспарце, паведамляе “РИА “Новости”.
Па словах старшыні НСБТ Дэбары Херсман, адмыслоўцы пакуль не могуць напэўна назваць крыніцу выпраменьвання. Яна дапусціла, што гэта магло быць святло лазернай указкі, накіраванай на кабіну пілотаў.
Нагадаем, самалёт авіякампаніі Asiana Airlines 6 ліпеня разбіўся пры пасадцы ў аэрапорце Сан-Францыска. У катастрофе загінулі дзве грамадзянкі Кітая, 182 чалавекі атрымалі раненні.
Сведчанні пілота самалёта пра выбліск дадалі яшчэ адну “магічную сямёрку” у шэраг містычных супадзенняў, звязаных з падзеннем самалёта.