Пінчук можа атрымаць 6 год турмы за крадзеж акуляраў
У Пінску міліцыянты затрымалі злодзея, які ў 2 гадзіны ночы забраў у маладзёна сонечныя акуляры. Затрыманым аказаўся раней судзімы пінчук, які выйшаў “дагнацца” ў начную краму. Рабаўніку пагражае да 6 год пазбаўлення волі, бо ў яго гэта рэцыдыў. Дарэчы, з чэрвеня, з-за эканамічнага крызісу, пінскія ўлады дазволілі працаваць крамам у начны час. І гэта адразу адбілася на крымінагеннай абстаноўцы ў горадзе.