Пінігін нарэшце прызначаны галоўным рэжысёрам Купалаўскага тэатра
Сёння ў 13 гадзін Мікалая Пінігіна прадставяць трупе Купалаўскага тэатра ў якасці галоўнага рэжысёра. Прадстаўляць яго будзе асабіста міністр культуры Ўладзімір Мацвяйчук. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў дырэктар тэатра Мікалай Кірычэнка: Кірычэнка: Так, пытанне вырашанае. Сёння міністр будзе прадстаўляць трупе новага мастацкага кіраўніка.