Пінская іўдзейская суполка атрымала ў падарунак новую Тору
Новая Тора ўнікальная. Маісеева
“Пяцікніжжа” для яе напісана адным з лепшых у Ізраілі сайфераў (перапісчыкаў),
які стварыў адмысловыя атраманты з розных відаў арахіса і працаваў над замовай
цэлы год, дбайна выводзячы кожную літару.
Не забыў ён і традыцыю, паводле якой некалькі сакзаў у тэкст Торы павінны ўпісаць шляхетныя габрэі. У дадзеным выпадку гэтую ганаровую місію выканаў рав Хаім Канеўскі, адзін з найбольш аўтарытэтных дзеячаў Ізраіля.
Старшыня пінскай іўдзейскай
рэлігійнай суполкі Іосіф Ліберман паведаміў, што ўрачыстая цырымонія ўнясення
новай Торы ў сінагогу адбудзецца заўтра, 30 красавіка. На святочнае
мерапрыемствазапрошаныя каля 160 гасцей з Беларусі, краін далёкага і блізкага
замежжа. Сярод іх – галоўны равін Вялікай Брытаніі.