"Пінская шляхта" дапаможа Някляеву збіраць подпісы ў Варшаве
Уладзімір Някляеў выправіўся ў Варшаву на тамтэйшую прэм'еру "Пінскай шляхты". Нагадаем, што ў спектаклі, які паставіў Мікалай Пінігін, гучаць песні на вершы Някляева. Візіт у Варшаву патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты скарыстае для таго, каб сабраць подпісы за сваё вылучэнне. Падпісантамі, кажа ён, будуць беларусы, якія працуюць і вучацца ў Варшаве. На думку Някляева, яны абавязкова скарыстаюцца магчымасцю прыйсці на спектакль. Там іх і сустрэнуць зборшчыкі подпісаў.
Някляеў: "Каля тэатра, можа быць, у фае... Дзе знойдзем нашых, там і будзем з імі размаўляць! Сёння нам трэба знаходзіць нашых паўсюль, таму што сітуацыя з выбарамі ўвогуле і са зборам подпісаў няпростая, перашкоды на кожным кроку. Трэба скарыстоўваць любую магчымасць займець сваіх прыхільнікаў".
Спектакль у варшаўскім тэатры Rampa адбыдзецца сёння, 30 верасня.