"Пінскдрэў" выдаткуе на абарону ад пажараў каля 8 мільярдаў рублёў

План распрацаваны гаррайаддзелам па надзвычайных сітуацыях сумесна з новым кіраўніцтвам холдынгу і складаецца з 655 пунктаў. Рашэннем выканкама гендырэктару Аляксандру Судніку даручана выканаць іх у тэрмін да 1 сакавіка 2012 года.

Суднік запэўніў, што зацверджаны выканкамам план будзе выкананы. На гэтыя мэты прадпрыемства накіруе каля 8 мільярдаў рублёў, паведамляе "Вечерний Брест".