Пінскі аўтобусны парк вымушаны купляць замежныя аўтамабільныя шыны

Пінскі аўтобусны парк вымушаны закупляць замежныя аўтамабільныя шыны, паведамляе "Пінскі веснік". Справа ў тым, што беларускае прадпрыемства "Белшына" з пачатку бягучага года паставіла толькі 136 шынаў, пры патрэбе аўтапарка ў 470.

Агульны кошт недастаючых пакрышак перавышае 300 тысяч долараў.